Восеньская саната

Восеньская саната
пятница, 31 октября, 2014

Інгмар Бергман. Начная размова ў 1-й частцы. Тэатральная гасцёўня.

 

Восеньская саната» – спектакль-размова, які закранае глыбокія псіхалагічныя пытанні. Адвечную тэму бацькоў і дзяцей нібы выносяць пад шкельца мікраскопу – і мы бачым, як часам неўсвядомленыя памылкі здольныя папсаваць лёс чалавека…

 

«Маці і дачка – назаўжды маці і дачка?.. Якая жахлівая камбінацыя супярэчлівых поглядаў! Тут магчыма ўсё, тут усё і адбываецца пад выглядам любові і мацярынскага клопату. Усе душэўныя траўмы маці перадаюцца ў спадчыну дачцэ, за ўсё, што ў яе не атрымалася, за ўсе яе няшчасці адказвае дачка, быццам пупавіна ніколі не абрывалася…» (Інгмар Бергман).


Шарлота – вядомая піяністка, усё жыццё занятая ўласным лёсам і няздатная да пяшчоты і любові, рашаецца наведаць дачку Еву, якую не бачыла сем год. Сустрэча Шарлоты і Евы развіваецца непрадказальным чынам. Маці мусіць даведацца і ўсвядоміць, што насамрэч перажыла ў сваім жыцці дачка. Начная размова наспявала – і яна адбудзецца.

 

Пераклад Марыны ПЯТРОВАЙ.

Сцэнічная версія, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Ігара БАЯРЫНЦАВА.
Касцюмы Тамары ГАРЫДАВЕЦ.