Ліфт

Ліфт
четверг, 5 марта, 2015

Сучасная гісторыя на 2-е дзеі. Юлія Чарняўская.

 

У цэнтры спектакля – людзі, якія сустракаюцца нам кожны дзень. Галоўная гераіня Ганна даўно адвыкла ад любові сына і мужа. Яе штодзённыя клопаты па гаспадарцы, абавязкі па рабоце сталі сэнсам існавання, а не жыцця. Муж Ігар перасяліўся да палюбоўніцы, дарослы сын Андрэй мучыць папрокамі… Дзімон марыць уладкавацца ў гэтым жорсткім свеце па сваім разуменні. Любімая дзяўчына Алена любіць шыкаваць, а маці не можа забяспечыць адзінаму сыну дабрабыт. Вось і даводзіцца шукаць нейкае выйсце. Якое? Сустрэча Ганны і Дзімона ў ліфце пераверне жыццё. Але ці на дабро?..