Гаральд і Мод

Гаральд і Мод
пятница, 27 февраля, 2015

Лірычная камедыя на 2-е дзеі. Колін Хігінс.

 

Вы ведаеце, што такое сапраўдная адзінота? А як пазбавіцца ад гэтага пачуцця, адшукаць водгук у іншых людзях?

 

Ніхто не разумее маладога чалавека Гаральда Чэйзана і яго спосабаў выражэння свайго «я». Занепакоеная юнацкімі, бунтарскімі выбрыкамі сына, маці спрабуе знайсці яму нявесту. А Гаральд у гэты час знаёміцца з дзіўнаватай, адзінокай дамай Мод, якая таксама не жадае быць «як усе». Яе шчырыя ўчынкі і бясконцая любоў да жыцця захапляюць Гаральда. Мод адкрывае яму новы свет прыгажосці і радасці.

«Кожны жыве пад замком, але можна расчыніць вокны, апусціць пад’ёмны мост, выйсці, убачыць іншых, агледзецца, паляцець! О, як жа гэта цудоўна – пераскочыць цераз сцяну і спаць пад вольным небам!» – кажа Мод.

Яркія дэкарацыі і касцюмы, мноства танцаў і музыкі ў жывым выкананіі ствараюць выключна пазітыўную атмасферу. Спектакль прасякнуты лірычнасцю, рамантыкай і вострым гумарам.