Дом Бернарды Альбы

Дом Бернарды Альбы
суббота, 28 марта, 2015

Казка для дарослых на 1-у дзеюФедэрыка Гарсія Лорка.

 

Спрадвеку чалавек спрабуе ўзнесці сябе за кошт улады над іншымі, хай нават самымі блізкімі і кроўнымі людзьмі. Бернарда – уладарка маёнтку і маці пяці дачок. Яе адзіны клопат – статус прыстойнага дому. Яе адзіны метад – таталітарны прыгнёт. Але за вонкавай «цішай» паслухмянства хаваецца наспяванне «буры», калі ў жаночае каралеўства трапляе мужчынская энергія. Магчыма, менавіта яна зробіцца тым каталізатарам, які…

 

Гэта спектакль, які імкнецца да глыбокага драматызму, мажнасці, тонкага псіхалагізму і алегарычнасці.

 

Пераклад Анатоля БУТЭВІЧА.

Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Ёрдана СЛАВЕЙКАВА і Дзімітра ДЗІМІТРАВА (Рэспубліка Балгарыя).

Касцюмы Святланы МАКАРАНКІ.