Дажыць да прэм'еры

Дажыць да прэм'еры
суббота, 29 ноября, 2014

Камедыя на 2-е дзеі.

 

Мікалай Рудкоўскі.

Аўтар распачынае сваю п’есу парафразам вядомай прытчы: «Аднойчы партызанцы Веры саснілася, што яна матылёк: яна весела пырхала, была шчаслівая і не ведала, што яна – партызанка. А прачнуўшыся раптоўна, нават здзівілася, што яна –  Вера. І не ведала ўжо: ці гэта ёй саснілася, што яна матылёк, ці матыльку сніцца, што ён – партызанка».

 

Сюжэт вызначаны коратка і дакладна. Дзвюм актрысам Веры і Каці належыць сыграць партызанак у новай п’есе пра Вялікую Айчынную вайну. У адпаведнасці з прынцыпамі Станіслаўскага дзяўчаты шукаюць спосабы зразумець сваіх гераічных равесніц – пачынаюць іграць у партызанак не толькі на сцэне, а і ў жыцці. Вера корміць багатага і каханага мужа бульбай у мундзірах і адключае ў кватэры святло і ваду… Каці яна забараняе наведваць салярый і нават цырульню. Плацінавыя запанкі з цяжкасцю выменьвае на… два боханы хлеба. Інструктара па фітнэсе, які падпрацоўвае сексуальнымі паслугамі, «падбівае» ператварыцца ў фашыста і катаваць яе…

 

Не пералічыць ўсе трагікамічныя сітуацыі, у якія трапляюць актрысы-партызанкі і ўсе акружаючыя. Гэта рэалістычны абсурд. Самае цікавае – што ж атрымліваюць героі ў выніку сваіх псіхалагічных эксперыментаў.