Театр им.Якуба Коласа

Тэеатр існуе ў Віцебску ўжо больш за 85 год, стаіць на неверагодна значным месцы - Альгердавай гары і цешыць Віцебскага гледача, а таксама і гасцей з іншай мясцінкі творамі тэатральнага мастацтва на роднай мове. У рэпертуары Коласаўскага тэатра спектаклі разнастайных жанраў: ад іранічнай мілай драмы да сучаснай прыпавесці і трагігратэску. У тэатры з ахвотаю ставяцца пастаноўкі як паводле беларускіх, гэтак і замежных аўтараў, як класічная, гэтак і сучасная драматургія. Тэатр мае тры пляцоўкі: вялікую сцэну, тэатральную гасцёўню і малую эксперыментальную сцэну. Штогод у Коласаўскім тэатры ладзіцца фестываль сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр». Коласаўцы бяруць актыўны ўдзел у гастролях ды фестывалях і заўжды адкрытыя да творчага супрацоўніцтва. 

(+375 212) 36-00-43
Витебск, ул.Замковая, 2

Добавить комментарий